Аб рэсурсе

У рэсурсе прадстаўлены электронныя версіі перыядычных выданняў, якія выходзілі на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў перыяд з 1946 года па сённяшні час. Калекцыя газет уключае абласныя, гарадскія, раённыя выданні, выданні прадпрыемстваў вобласці.

У раздзеле «Гістарычная даведка» размешчаны кароткія звесткі пра раёны, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Віцебскай вобласці, і зніклі са зменай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў розныя гады.

У раздзеле «Спіс выданняў» прадстаўлены назвы выданняў ў алфавітным парадку.

У раздзеле «Рэгіёны» газеты размяшчаюцца ў прыналежнасці да раёна згодна з сучасным адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам Віцебскай вобласці.

Архіў фарміруецца з 2022 года і штодзённа папаўняецца новымі дакументамі. Для інфармавання карыстальнікаў пра папаўненне рэсурсу створаны раздзел «Навінкі алічбавання».

Доступ да поўных тэкстаў перыядычных выданняў прадастаўляецца ў чытальных залах Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.