Полацкая вобласць – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР, створаная 20 верасня 1944 г. Уключала 15 раёнаў: Асвейскі, Браслаўскі, Ветрынскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дрысенскі, Дунілавіцкі, Мёрскі, Пліскі, Полацкі, Расонскі, Ушацкі, Шаркаўшчынскі.
Ліквідавана 8 студзеня 1954 г. 9 раёнаў былі перададзены Маладзечанскай вобласці: Браслаўскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Мёрскі, Пліскі, Шаркаўшчынскі. 6 раёнаў былі перададзены Віцебскай вобласці: Асвейскі, Ветрынскі, Дрысенскі, Полацкі, Расонскі, Ушацкі.
Выдаваліся газеты «Большевистское знамя», «Знамя коммунизма» (таксама на беларускай мове «Бальшавіцкі сцяг», «Сцяг камунізму»).
Арэхаўскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1946–1956 гг. Адміністрацыйны цэнтр – г. п. Арэхаўск. Скасаваны 17 снежня 1956 года, тэрыторыя ўвайшла ў склад Дубровенскага, Лёзненскага і Аршанскага раёнаў.
Выдавалася газета «Сталінец».
Асвейскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924–1959 гг. Адміністрацыйны цэнтр – г. п. Асвея. Скасаваны 8 жніўня 1958 г., тэрыторыя ўвайшла ў склад Дрысенскага (з 1962 г. – Верхнядзвінскага) раёна.
Выдавалася газета «Ленінскі шлях».
Багушэўскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924–1931, 1935–1960 гг. Адміністрацыйны цэнтр – г. п. Багушэўск. Скасаваны 20 студзеня 1960 г., тэрыторыя ўвайшла ў склад Аршанскага, Віцебскага і Сенненскага раёнаў. Выдаваліся газеты «Сталінскі шлях», «Чырвоны кастрычнік».
Бягомльскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924–1960 гг. Адміністрацыйны цэнтр – г. п. Бягомль. З 1960 г. тэрыторыя размеркавана паміж Докшыцкім і Лепельскім раёнамі Віцебскай вобл., Барысаўскім раёнам Мінскай вобл.
Выдаваліся газеты «Калгасны змагар», «Савецкі патрыёт» (у фондзе бібліятэкі адсутнічаюць).
Ветрынскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924–1931 і 1935–1960 гг. Адміністрацыйны цэнтр – мястэчка (з 1958 – гарадскі пасёлак) Ветрына. Скасаваны 20 студзеня 1960 г., тэрыторыя ўвайшла ў склад Полацкага раёна.
Выдаваліся газеты «Сталінец» (у фондзе бібліятэкі адсутнічае), «Чырвоная звязда».
Відзскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940–1960 гг. Адміністрацыйны цэнтр – г. п. Відзы. 20 студзеня 1960 г. раён быў скасаваны, уся яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Браслаўскага раёна.
Выдавалася газета «Чырвоны сцяг» (у фондзе бібліятэкі адсутнічае).
Дзісенскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР у 1940–1959 гг. Адміністрацыйны цэнтр – г. Дзісна. У 1959 г. тэрыторыя далучана да Мёрскага раёна.
Выдавалася газета «Новае жыццё» (у фондзе бібліятэкі адсутнічае).
Дрысенскі раён (з 1962 г. – Верхнядзвінскі раён) – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр – г. Дрыса (цяпер г. Верхнядзвінск).
Выдаваліся газеты «Патрыёт Радзімы», «Сцяг перамогі».
Дунілавіцкі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі БССР у 1940–1960 гг. Адміністрацыйны цэнтр – в. Дунілавічы (цяпер г. п. Дунілавічы ў Пастаўскім раёне), з 1950 г. – г. п. Варапаева. У 1960 г. тэрыторыя далучана да Глыбоцкага раёна.
Выдаваліся газеты «Партизанская правда», «Знамя Сталина», «Новый путь» (у фондзе бібліятэкі адсутнічаюць).
Езярышчанскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 1924–1929 і 1958–1962 гадах. Адміністрацыйны цэнтр – станцыя Езярышча. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадоцкага раёна.
Выдаваліся газеты «Сталінскі заклік» (у фондзе бібліятэкі адсутнічае), «Калгасная вёска».
Коханаўскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924–1931 і 1946–1956 гг. Цэнтр – мястэчка (з 1947 г. – гарадскі пасёлак) Коханава. Скасаваны 17 снежня 1956 г., тэрыторыя ўвайшла ў склад Аршанскага і Талачынскага раёнаў.
Выдавалася газета «Сталінскі прызыў».
Мехаўскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1935–1958 гг. Адміністрацыйны цэнтр – ст. Езярышча. 18 сакавіка 1958 г. перайменаваны ў Езярышчанскі раён. Скасаваны 25 снежня 1962 г., тэрыторыя ўвайшла ў склад Гарадоцкага раёна.
Выдавалася газета «Калгасная вёска».
Пліскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940–1962 гг. Адміністрацыйны цэнтр – в. Пліса, з 1950 г. – в. Падсвілле. Скасаваны 25 снежня 1962 г., тэрыторыя ўвайшла ў склад Глыбоцкага і Мёрскага раёнаў.
Выдавалася газета «Сцяг перамогі».
Сіроцінскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР у 1924–1961 гг. Адміністрацыйны цэнтр – ст. Сіроціна, з 1927 г. – г. п. Шуміліна. У лістападзе 1961 г. перайменаваны ў Шумілінскі раён.
Выдаваліся газеты «Сталінскі сцяг», «Запаветы Ільіча».
Суражскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924–1960 гг. Адміністрацыйны цэнтр – г. п. Сураж, з 1957 г. – г. п. Янавічы. Скасаваны 20 студзеня 1960 г., тэрыторыя ўвайшла ў склад Гарадоцкага і Віцебскага раёнаў.
Выдаваліся газеты «Ударнік», «Кліч Ільіча».
Ульскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924–1931 і ў 1946–1956 гг. у БССР. Цэнтр – г. п. Ула. Скасаваны 7 снежня 1956 г., тэрыторыя ўвайшла ў склад Лепельскага, Ушацкага, Сіроцінскага, Бешанковіцкага раёнаў.
Выдавалася газета «Калгаснае жыццё».